Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества
Премия Правительства в области качества

Sapere aude! (Не бойтесь быть мудрыми!)

COGITO, ERGO SUM 

Я ДУМАЮ, ЗНАЧЫЦЬ Я ІСНУЮ... 


Вось і завяршылася вывучэнне лацінскай мовы на кафедры замежных моў. На занятках студэнты думалі, меркавалі, вучылі, завучвалі, разважалі. Наша дысцыпліна з’яўляецца важнай і неабходнай пры навучанні ў медыцынскай установе. Са старажытных часоў і да нашых дзён вывучэнне і знаёмства з медыцынай не ўяўляецца без ведання асноўных тэрмінаў, паняццяў і выразаў на лацінскай мове. У сучасны перыяд глабалізацыі і развіцця навукі немагчыма ўявіць сабе фарміраванне высокаадукаванага ўрача-спецыяліста без ведання медыцынскай лацінскай і грэчаскай тэрміналогіі. Першакурснікі такім чынам засвойваюць граматычныя асновы лацінскай мовы, вывучаюць значэнні слоў, вучацца раскрываць сэнс сённяшніх паняццяў, якія маюць сваё паходжанне з грэчаскай і лацінскай моў.


Напрыканцы навучальнага года на кафедры замежных моў была праведзена алімпіяда па лацінскай мове, дзе сабраліся найбольш зацікаўленыя першакурснікі, якія спаборнічалі ў ведах па пытаннях граматыкі, тэрміналогіі, паходжання раслін, успаміналі вядомыя працы Гіпакрата, Цэльса, Авіцэнны і іншых вядомых медыкаў, прасочвалі паходжанне сучасных слоў і фразеалагізмаў, старажытнагрэчаскіх міфаў.


Пасля падліку балаў былі азначаны прызёры:

  • І (першае) месца: Кулакоўскі Уладзіслаў Уладзіміравіч (гр. Д 107); Дзмітрыева Вікторыя Яраславаўна (Л 109).


  • ІІ (другое) месца: Белякова Ганна Аляксандраўна (гр. Л 108);


  • ІІІ (трэцяе) месца: Міцура Марыя Віктараўна (Л-108); Фамін Максім Вітальевіч (гр. Д 110).










Прызёры і студэнты, якія набралі большую колькасць балаў маюць права прэтэндаваць на пэўныя бонусы да бала дыферэнцыраванага заліку па лацінскай мове.


Кафедра віншуе пераможцаў, іх выкладчыкаў Паплаўную Л.В., Касьяненка С.Ю., Бароўскую І. А., выказвае падзяку студэнтам, аргкамітэту за арганізацыю і ўдзел у алімпіядзе.

                                                          


  Кафедра замежных моў



 

 

 

 




Поделиться
Сайт использует файлы cookie, обрабатываемые вашим браузером. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике cookie.
ПринятьНастроитьОтклонить