Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Шляхамi песняроў Вялiкай Перамогi

З 4 па 7 мая на працягу перадсвяточнага тыдня на кафедры замежных моў нашага ўнiверсiтэта студэнтамi-першакурснiкамi медыка-дыягнастычнага факультэта былi прадстаўлены паэтычныя кампазiцыi, прысвечаныя Дню Перамогi. 












Студэнтамi былi прачытаны творы Петруся Броўкi, Анатоля Вярцiнскага, Яўгенii Янiшчыц, Пiмена Панчанкi i многiх iншых таленавiтых паэтаў зямлi беларускай. Iх пранікнёныя словы пра бесчалавечную сутнасць вайны i неабходнасць мiру дагэтуль актуальныя i блiзкiя сэрцу кожнага нашага суайчыннiка. Таму студэнты выконвалi паэтычныя творы натхнёна i ўзнёсла, тонка адчуваючы гуманiстычную складаючую вершащ-запаветаў. Нездарма слухачы ўзнагароджвалi выступленнi сваiх калег апладысментамi. Некаторыя навучэнцы дадавалi да паэтычных твораў мастацкiя, што дапамагала стварыць адпаведны настрой. 








Такiм чынам студэнты ўшанавалi памяць усiх тых, хто падарыў нам магчымасць спакойна жыць у мiрнай краiне.



Кафедра замежных моў




Поделиться
Сайт использует файлы cookie, обрабатываемые вашим браузером. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике cookie.
ПринятьНастроитьОтклонить