21 лютага ў кожным кутку зямлі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты святочны дзень студэнцкі медыяцэнтр ГомДМУ зрабіў душэўнае відэа, каб аб'яднаць усіх студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Усе разам мы прачыталі верш Алеся Бачыла «Родная мова» як сімвал адзінства!
Родная мова – гэта не проста сродак зносін. Гэта голас нашай зямлі, нашых продкаў і нашай душы! Як гучыць гэты голас – можна пачуць у нашым відэа. https://t.me/mediaGSMU/1018
Няхай гучыць беларускае слова ў сценах Альма-матэр! А мы згадаем пра яшчэ адну цеплую традыцыю нашага універсытэта. Штогод удзел у агульным чытанні беларускіх вершаў прымаюць і студэнты факультэта замежных студэнтаў.
У гэтым годзе да нашай паэтычнай традыцыі далучыліся студэнт 4 курса з Нігерыі Изебеафе Абаче Гармони Айо, студэнтка Йонхева Кавия Де Сильва са Шры-Ланкі, студэнт Сердарбегов Бабахан з Туркменістана.
Мова – тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас!
Студэнцкi медыяцэнтр ГомДМУ
