Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

З павагай да роднага слова

Нiякае багацце людзей не бывае даражэйшым за iх родную мову

Якуб Колас


Цi не падаецца вам, паважаныя калегі, што ўсё наша жыццё прасякнута сiмволiкай? Асабiста я лiчу, што дата правядзення Мiжнароднага дня роднай мовы вельмi сiмвалiчна i, безумоўна, удала прымеркавана якраз да пярэдадня вясны. Бо няма нiчога больш жыццесцвярджальнага i светлага, чым прыход той пары года, якой усе чакаюць з такой нецярплiвасцю i надзеяй.





На кафедры замежных моў Дзень роднай мовы плаўна перайшоў у Тыдзень роднай мовы. Студэнты першага курса лячэбнага факультэта на працягу бягучага тыдня пiсалi дыктант па матэрыялах лiтаратурнай творчасці Iвана Шамякiна, чый 105-гадовы юбiлей адзначаўся напрыканцы студзеня.



        











Кульмiнацыяй правядзення шэрагу мерапрыемстваў стаў масавы ўдзел студэнтаў-першакурснiкаў у Рэспублiканскай дыктоўцы-2026, чыя трансляцыя ажыццяўлялася 20 лютага ў 13.00 для ўсiх жадаючых праверыць свой узровень валодання роднай мовай. Мерапрыемства, якое было арганiзавана Iнстытутам лiнгвiстыкi iмя Якуба Коласа НАН Беларусi i Цэнтральнай навуковай бiблiятэкай iмя Якуба Коласа, з'явiлася добрай нагодай успомнiць важнасць валодання роднай мовай i выказаць ёй сваю глыбокую пашану.

 

Кафедра замежных моў

 

 



Поделиться
Сайт использует файлы cookie, обрабатываемые вашим браузером. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике cookie.
ПринятьНастроитьОтклонить