Прафесійная дзейнасць выкладчыкаў вышэйшай школы прадугледжвае ўдзел у навуковых канферэнцыях рознага ўзроўню. Гэта дае магчымасць спецыялістам абмеркаваць вынікі навуковых даследаванняў, падзяліцца метадычным вопытам, вызначыць актуальныя праблемы.
Так, 16 кастрычніка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Роднае слова на хвалях часу: да 90-годдзя акадэміка А.І.Падлужнага», на якой былі разгледжаны пытанні развіцця беларускай і рускай моў на сучасным этапе.

У канферэнцыі ўзяла ўдзел дацэнт кафедры замежных моў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Маргарыта Міхайлаўна Казлоўская. Яна выступіла з вусным дакладам «Некаторыя асаблівасці новай медыцынскай лексікі ў сучаснай беларускай мове».

Навуковыя канферэнцыі – гэта своеасаблівая школа павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, і магчымасць удзельнічаць у іх, дзякуючы падтрымцы рэктара нашага ўніверсітэта доктара медыцынскіх навук, прафесара Ігара Алегавіча Стомы, заўсёды садзейнічае павышэнню якасці адукацыйнага працэса і развіццю новых даследаванняў.
Кафедра замежных моў
