COGITO, ERGO SUM. Я ДУМАЮ, ЗНАЧЫЦЬ Я ІСНУЮ…
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

COGITO, ERGO SUM. Я ДУМАЮ, ЗНАЧЫЦЬ Я ІСНУЮ…

Sapere aude!

 

На занятках па лацінскай мове студэнтам неабходна думаць, меркаваць, вучыць, завучваць, разважаць. Дысцыпліна з’яўляецца важнай і неабходнай пры навучанні ў медыцынскай установе. Са старажытных часоў і да нашых дзён вывучэнне і знаёмства з медыцынай не ўяўляецца без ведання асноўных тэрмінаў, паняццяў і выразаў на лацінскай мове. У сучасны перыяд глабалізацыі і развіцця навукі немагчыма ўявіць сабе фарміраванне высокаадукаванага ўрача-спецыяліста без ведання медыцынскай лацінскай і грэчаскай тэрміналогіі.


Першакурснікі такім чынам засвойваюць граматычныя асновы лацінскай мовы, вывучаючы значэнні слоў, вучацца раскрываць сэнс сённяшніх паняццяў, якія маюць сваё паходжанне з грэчаскай і лацінскай моў.


Напрыканцы навучальнага года на кафедры замежных моў была праведзена алімпіяда па лацінскай мове, дзе сабраліся найбольш зацікаўленыя першакурснікі, якія спаборнічалі ў ведах па пытаннях граматыкі, тэрміналогіі, паходжання раслін, успаміналі вядомыя працы Гіпакрата, Цэльса, Авіцэнны і іншых, паходжання сучасных слоў і фразеалагізмаў, старажытнагрэчаскіх міфаў.


Пасля падліку балаў былі азначаны прызёры:

  • І (першае) месца – Каўтуноў Іван Аляксеевіч (гр. Л 109);

  • ІІ (другое) месца – Грушко Анастасія Арцёмаўна (гр. Л 109);

  • ІІІ (трэцяе) месца – Шпанькова Дар’я Аляксандраўна (Л-113).



       

 


Прызёры і студэнты, якія набралі большую колькасць балаў, маюць права прэтэндаваць на пэўныя бонусы на дыферэнцыраваным заліку па лацінскай мове.


Кафедра віншуе пераможцаў і выказвае падзяку студэнтам і выкладчыкам за ўдзел у алімпіядзе.

                                

Кафедра замежных моў




 

 

 



Поделиться