Да Дня Вялікай Перамогi
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Да Дня Вялікай Перамогi

Сёлетняя вясна праходзiць на Беларусi пад знакам 80-годдзя Вялікай Перамогi. I гэта невыпадкова, бо няма на свеце большага гора, чым вайна, i няма на свеце большай радасцi, чым Перамога. Каб ушанаваць памяць абаронцаў нашай Радзiмы ўзнёслымi паэтычнымi словамi, на кафедры замежных моў правялi конкурс чытальнiкаў, у якiм прымалiўдзел студэнты першага курса лячэбнага факультэта. 


На пачатку iмпрэзы загадчык кафедры Iрына Анатольеўна Бароўская павiншавала ўдзельнiкаў са святам i пажадала творчых поспехаў. Такiя шчырыя пажаданнi дапамаглi стварыць узнёслую, велiчную атмасферу i паспрыялi найлепшаму выкананню твораў беларускіх класiкаў. Гучалi вершы Якуба Коласа, Пiмена Панчанкi, Аркадзя Куляшова, Анатоля Вярцiнскага i iншых.





  




Студэнты групы Л-129 падрыхтавалi музычнае выступленне. Некаторыя студэнты творча падышлi да выканання вершаў i зрабiлi прэзентацыi, што зрабiла мерапрыемства больш прыгожым i вiдовiшчным. У цэлым, iмпрэза атрымалася душэўнай, цiкавай i дазволiла студэнтам-першакурснiкам выявiць свае таленты.





 Кафедра замежных моў






Поделиться