3 мая загадчык кафедры замежных моў І.А.Бароўская наведала 9-ыя класы сярэдняй школы № 11 з праграмай прафесійнай арыентацыі. У сваім выступленні яна паведаміла старшакласнікам аб кіраўніцтве нашай установы, аб высокім узроўні навучання і арганізацыі вучэбнага працэса студэнтаў, паказала праз прэзентацыю ўнікальны сімуляцыйны цэнтр і яго розныя вучэбныя модулі, расказала аб жыцці студэнтаў у час навучання ў медыцынскім універсітэце і шмат іншага. Асобна спынілася на асаблівасцях уступнай кампаніі.
Зразумела, што дзевяцікласнікам яшчэ даволі складана зрабіць свой далейшы прафесійны выбар, але такія сустрэчы дазваляюць скласці свае накірункі, меркаванні ў пэўную галіну будучай прафесіі. У заключэнні вучні і настаўнікі выказалі падзяку і надзею на далейшыя падобныя сустрэчы.
Кафедра замежных моў