Qui nucis nucleum edere vult, frangit nucem / Хто хоча з’есці ядро арэха, разбівае арэх. Студэнцкая навуковая канферэнцыя на кафедры замежных моў
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Qui nucis nucleum edere vult, frangit nucem / Хто хоча з’есці ядро арэха, разбівае арэх. Студэнцкая навуковая канферэнцыя на кафедры замежных моў

23 красавіка на базе кафедры замежных моў працавала секцыя «Замежныя мовы. Руская мова як замежная». Лацінскі афарызм раскрывае сутнасць нашай штодзённай працы. Канферэнцыя як раз і дапамагае студэнтам даследаваць і раскрываць глыбінныя з’явы і працэсы, якія звычайна не заўважаюцца альбо падаюцца занадта складанымі. Студэнты розных факультэтаў выступілі з дакладамі, прэзентацыямі, якія раскрывалі даследаванні ў галіне лацінскай, англійскай, рускай моў. Шырокі спектр тэматыкі пазнаёміў прысутных з праблемамі выкарыстання англійскай мовы ў час працы з англамоўнай навуковай літаратурай, стварэння і выкарыстання асацыятыўнасці пры завучванні лацінскай тэрміналогіі, пытанняў міжмоўнай аманіміі як праблемы пры перакладзе для замежных студэнтаў. Цікавымі былі выступленні аб прадстаўленні кахання ў рускіх, англійскіх і тамільскіх прымаўках, канцэпта «любоў, каханне» ў рускіх і туркменскіх парэміях, лексемы «шчасце» ў студэнтаў Шры-Ланкі і Пакістана і інш. Усе студэнты правялі грунтоўнае даследаванне, граматна выступілі, упэўнена адказвалі на пытанні членаў прэзідыума (загадчыка кафедры к.ф.н., дацэнта І.А.Бароўскай, к.ф.н., дацэнта кафедры Л.В.Паплаўнай і старэйшага выкладчыка кафедры А.А.Шыханцовай).









Дыплом 1 ступені быў уручаны Мантена Вайбхав Гоуду, Сінгх Удай Пратапу за даклад «Тэматычныя групы асабовых імёнаў індыйскіх студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».






Дыпломы 2 ступені былі ўручаны Сурыямпола Аміша Энакшы Наянтары, Галкетыя Гамаге Дон Діас Нішады Пабасары за даклад «З’явы міжмоўнай аманіміі ў рускай і англійскай мовах» і Фомчанка Дар’і Канстанцінаўне, Арцем’евай Ліліі Ігараўне за даклад «Асацыятыўнае запамінанне лексікі пры вывучэнні лацінскай медыцынскай тэрміналогіі».






Дыпломы 3 ступені былі ўручаны Атаеву Сулейману Амандурды аглы за даклад «Прадстаўленне канцэпта «каханне» ў рускіх і туркменскіх прымаўках»; Вышанцавай Юліі Святаславаўне за даклад «Роля англійскай мовы пры напісанні студэнцкіх навуковых прац»; Турккарам Атаву Сандош за даклад «Рэпрэзентацыя ўяўленняў аб каханні ў рускіх, англійскіх і тамільскіх прымаўках».









Паседжанне секцыі ў гэтым годзе прайшло вельмі цікава, пазнавальна і карысна.

 

                                                          

  Кафедра замежных моў


 

 



Поделиться