23 красавіка на базе кафедры замежных моў працавала секцыя «Замежныя мовы. Руская мова як замежная». Лацінскі афарызм раскрывае сутнасць нашай штодзённай працы. Канферэнцыя як раз і дапамагае студэнтам даследаваць і раскрываць глыбінныя з’явы і працэсы, якія звычайна не заўважаюцца альбо падаюцца занадта складанымі. Студэнты розных факультэтаў выступілі з дакладамі, прэзентацыямі, якія раскрывалі даследаванні ў галіне лацінскай, англійскай, рускай моў. Шырокі спектр тэматыкі пазнаёміў прысутных з праблемамі выкарыстання англійскай мовы ў час працы з англамоўнай навуковай літаратурай, стварэння і выкарыстання асацыятыўнасці пры завучванні лацінскай тэрміналогіі, пытанняў міжмоўнай аманіміі як праблемы пры перакладзе для замежных студэнтаў. Цікавымі былі выступленні аб прадстаўленні кахання ў рускіх, англійскіх і тамільскіх прымаўках, канцэпта «любоў, каханне» ў рускіх і туркменскіх парэміях, лексемы «шчасце» ў студэнтаў Шры-Ланкі і Пакістана і інш. Усе студэнты правялі грунтоўнае даследаванне, граматна выступілі, упэўнена адказвалі на пытанні членаў прэзідыума (загадчыка кафедры к.ф.н., дацэнта І.А.Бароўскай, к.ф.н., дацэнта кафедры Л.В.Паплаўнай і старэйшага выкладчыка кафедры А.А.Шыханцовай).
Дыплом 1 ступені быў уручаны Мантена Вайбхав Гоуду, Сінгх Удай Пратапу за даклад «Тэматычныя групы асабовых імёнаў індыйскіх студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».
Дыпломы 2 ступені былі ўручаны Сурыямпола Аміша Энакшы Наянтары, Галкетыя Гамаге Дон Діас Нішады Пабасары за даклад «З’явы міжмоўнай аманіміі ў рускай і англійскай мовах» і Фомчанка Дар’і Канстанцінаўне, Арцем’евай Ліліі Ігараўне за даклад «Асацыятыўнае запамінанне лексікі пры вывучэнні лацінскай медыцынскай тэрміналогіі».
Дыпломы 3 ступені былі ўручаны Атаеву Сулейману Амандурды аглы за даклад «Прадстаўленне канцэпта «каханне» ў рускіх і туркменскіх прымаўках»; Вышанцавай Юліі Святаславаўне за даклад «Роля англійскай мовы пры напісанні студэнцкіх навуковых прац»; Турккарам Атаву Сандош за даклад «Рэпрэзентацыя ўяўленняў аб каханні ў рускіх, англійскіх і тамільскіх прымаўках».
Паседжанне секцыі ў гэтым годзе прайшло вельмі цікава, пазнавальна і карысна.
Кафедра замежных моў