ТРЭБА ЛЮБIЦЬ, ВЕДАЦЬ I ШАНАВАЦЬ МОВУ СВАЙГО НАРОДА
I ЎМЕЦЬ ДАСКАНАЛА ВАЛОДАЦЬ ЁЮ.
Якуб Колас
Тыдзень роднай мовы прайшоў на кафедры замежных моў нашага ўнiверciтэта. Быў ён прысвечаны Мiжнароднаму дню роднай мовы, якi, як вядома, адзначаецца 21 лютага.
На працягу пяцi дзён студэнты першага курса лячэбнага i медыка-дыягнастычнага факультэтаў правяралi свае веды па беларускай мове ў галiне правапiсу i пунктуацыi, а прасцей кажучы, пiсалi дыктант, аддаючы дань штогадовай акцыi «Напiшам дыктоўку разам». Дарэчы, тэкст дыктоўкi сёлета быў прысвечаны прыгажосцi i непаўторнасцi роднай зямлi i належыць пяру нашага знакамiтага земляка Iвана Шамякiна.
Хочацца адзначыць высокi ўзровень валодання беларускай мовай студэнтамi-першакурснiкамi i амаль поўную перамогу станоўчых адзнак над адмоўнымi.
Супрацоўнiкi кафедры замежных моў вiншуюць уciх з Мiжнародным днём роднай мовы i спадзяюцца на пашырэнне колькасцi ўдзельнiкаў акцыi ў наступным годзе.
Кафедра замежных моў