80 мірных гадоў ужо пралунала над гомельскай зямлёй, але памяць пра 829 страшных дзён фашысцкай акупацыі да гэтага часу грукае ў сэрцы нашых сучаснікаў. Каб удзячныя нашчадкі памяталі подзвіг тых, хто падарыў ім мірнае неба над галавой, па ўсёй Гомельшчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Не засталіся ўбаку і студэнты першага курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Напрыканцы мінулага тыдня, амаль перад самай памятнай датай вызвалення Гомеля, яны правялі мерапрыемства, прысвечанае вызваліцелям гомельскай зямлі “Іх імёнамі названы вуліцы Гомеля”. Натхнёна і ўзнёсла першакурснікі расказвалі пра жыццёвы шлях і подзвігі тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля мірнага і спакойнага жыцця, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц нашага горада. Гучалі імёны Емяльяна Барыкіна, Міхаіла Яфрэмава, Івана Зайцава, Аляксандра Гарбатава, братоў Лізюковых і іншых.
Рыхтуючы паведамленні пра герояў, студэнты не толькі ўшаноўвалі іх памяць, але і імкнуліся глыбей пазнаць трагічныя старонкі гісторыі Гомеля, што несумненна спрыяе станаўленню такой важнай якасці, як патрыятызм.
Кафедра замежных моў, фота прадастаўлена кафедрай