9 Мая – особенный день для всех. В этот день радость и скорбь соединяются. В Беларуси нет семьи, которую бы война обошла стороной. Величественный День Победы всегда будет напоминать о том, что довелось пережить людям в то суровое время. Мы помним о тех, кто шёл на встречу смерти в боях во имя спасения Родины, о тех, кто поднимал страну из руин.
Преподаватели Т.А.Корниевская с группами 103, 104, 125, 126; Н.В.Калюк с группами Л-120,132,111,106 и А.А.Шиханцова с группами Л-101,112,126,104,128,130 провели акцию, посвящённую 9 Мая.
Спасибо всем студентам за участие в мероприятии.
Прайшло 78 гадоў з таго дня, калі адгучалі апошнія выбухі і кулямётныя чэргі, але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца вайна ў сэрцах кожнага чалавека. Вайна пакінула свой след у лёсе кожнай беларускай сям'і. Нашы дзяды і прадзеды бясстрашна змагаліся з захопнікамі. Подзвіг абаронцаў беларускай зямлі стаў прыкладам мужнасці і адвагі, вернасці воінскаму абавязку. Мы павінны памятаць пра гэтую жудасную вайну, якая забрала тысячы жыццяў, пра гераізм і мужнасць тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў нашу Радзіму ад жудаснай навалы.
Студэнты Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта памятаюць пра вялікі подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
4 і 5 мая 2023 года студэнты лячэбнага факультэта (групы 103, 104, 125, 126) прадстаўлялі вынікі сваіх даследаванняў, прысвечаных тэме ўвекавечвання памяці абаронцаў Айчыны.
Былі прадэманстраваны фотаздымкі помнікаў перыяду ВАВ, што суправаджалася аповедам пра гісторыю іх стварэння. Першакурснікі расказвалі пра мемарыяльны комплекс у Чырвоным Беразе, комплекс «Буйніцкае поле», помнік воінам-вызваліцелям Гомеля, памятны знак вязням канцлагера ў г. Гомелі і інш. Аповедаў было многа, бо няма на зямлі беларускай жывога масца ад ран тых страшных часоў.
Гэтае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, даказвае нам яшчэ раз, што ніхто не забыты, нішто не забыта...
Кафедра замежных моў