“Размаўляй са мной па-беларуску”
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

“Размаўляй са мной па-беларуску”

У любімай мове, роднай, наскай

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Пятрусь Броўка


Міжнародны Дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбітаў.


Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.


Кафедра замежных моў, як кафедра моўнага накірунку, якая выкладае курс беларускай мовы з ухілам медыцынскай тэрміналогіі, адзначае гэты дзень размовамі аб Радзіме, аб роднай мове, культуры. Куратар групы Л 126 Бароўская І. А. разам са студэнтамі правялі флэш-моб у корпусе па праспекту Касманаўтаў “Размаўляй са мной па-беларуску”. Трэба адзначыць добрае веданне родных беларускіх слоў большасці студэнтаў, якія з задавальненнем і ахвотай перакладалі словы срэнка, рамонак, сківіца, агрэст, суніцы і шмат іншых, а пэўныя словы тыпу гіль (снегирь), гак (крюк), смарагд (изумруд), гаубец (балкон), імбрык (чайник) выклікалі цяжкасці, што, безумоўна, выклікала зацікаўленасць. 


Студэнты падбіралі беларускія эквіваленты сучасным словам, якімі актыўна карыстаецца сучасная моладзь, выконвалі заданні ў форме гульні.


На занятках па беларускай мове студэнты да Дня роднай мовы пісалі дыктоўку, успаміналі, што 2022 год – юбілейны для беларускай культуры: 140 год са Дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня) і Якуба Коласа (3 лістапада).


“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова”. (Змітрок Бядуля).

                                                                        Кафедра замежных моў

 



Поделиться