Самае чароўнае слова на зямлi…
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Самае чароўнае слова на зямлi…

З 7 па 14 кастрычніка на кафедры замежных моў праходзіла мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Жыццё чалавечае – неацэнны і найдаражэйшы скарб. І тая, хто дае кожнай асобе гэты скарб, носіць ласкавае і пяшчотнае імя – Маці, Матуля, Мамачка. Па ўсёй Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя цудоўнаму святу – Дню маці. 

 

 

Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі кафедры замежных моў нашага ўніверсітэта. Выкладчык кафедры Ала Адамаўна Шыханцова, з гэтай нагоды арганізавалі правядзенне акцыі, у час удзелу ў якой студэнты першага курса лячэбнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў рыхтавалі плакаты з апавяданнямі на англійскай мове і фотаздымкі пра сваіх маці. З удзячнасцю ўспрынялі маці студэнтаў Л-112 відэаролік-віншаванне са словамі любові і ўдзячнасці. 


Роліч Ганна і Драгун Алена (Л-128) напісалі эсэ “Самы дарагі чалавек на зямлі – мая матуля”. І ўсе студэнты падрыхтавалі паштоўку-фотаздымак з пажаданнямі кожнай маці.


Кафедра выражае падзяку ўсім удзельнікам акцыі і віншуе іх родных, а таксама супрацоўніц універсітэта са святам!

 

Кафедра замежных моў



Поделиться