Свята Перамогi ў душы, у сэрцы кожнага
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Свята Перамогi ў душы, у сэрцы кожнага

Ты кажаш, я не ведаю вайны, 

                                                         Што мне было тады гадоў замала.

                                                         Чаму ж яна мае забрала сны?

                                                         На ўсё жыццё наперад сны забрала?..

                                                                                              Ніл Гілевіч

Вайна, сапраўды, змяніла жыцці, увабрала ў сябе гора, пакуты, ахвяры, лёсы цэлага пакалення. Незвычайная па сваіх маштабах, Вялікая Айчынная завяршылася перамогай нашага народа, але яе боль і сёння адгукаецца ў сэрцах некалькіх пакаленняў. Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да перамогі быў доўгі і цяжкі. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее і сёння.


На кафедры замежных моў штогод праводзяцца мерапрыемствы да Дня Перамогі. Так і ў гэтым годзе студэнты груп 105л, 107л, 127, 128, 102д, 109д узнаўлялі звесткі з біяграфій сваіх родных, у выніку – усе з вялікай ціавасцю знаёміліся з трагічнымі лёсамі прабабуль і прадзядуль…


Так, напрыклад, Бандаровіч Дар’я (гр. 107) пазнаёміла нас з біяграфіяй свайго прадзядулі – Язерскага Пятра Лаўрэнцьевіча. На пачатку вайны яму было 40 гадоў, у яго была сям’я, 5 дзяцей. Змагаўся ў баявых аперацыях пад Гомелем і Мінскам, але трапіў ў палон, быў адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер, дзе памёр ад пнеўманіі. Быў пахаваны ў агульнай магіле пад Мінскам.


      

Шаграй Елізавета (гр. 128) прадставіла матэрыял пра прабабулю Лагуценка Анастасію Карпаўну, якая ў чэрвені 1941 года была маладзенькай дзяўчынай 17 год. Бацька яе пайшоў на фронт. І яна дабравольна пайшла дапамагаць медыцынскім сёстрам у шпіталі, дзе стала ваеннай медсястрой. Там сустрэла сваё каханне, выйшла замуж. Усё жыццё яна ўспамінала нямецкія паштоўкі, якія прывёз бацька дзецям з фронта. Памерла Анастасія Карпаўна ў 1988 годзе, яна назаўсёды засталася ў памяці добрай і жыццярадаснай.


І так распавядаў кожны студэнт. Фотаздымкі і кароткія звесткі знаходзяцца на стэндах кафедры, дзе кожны збаўляе хаду і з цікавасцю чытае радкі і глядзіць у вочы тым, хто змагаўся за мір і шчасце сённяшняга дня.

Са святам Перамогі!

                                                                           Кафедра замежных моў      




Поделиться