23 лютага – свята сапраўдных мужчын!
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

23 лютага – свята сапраўдных мужчын!

Штогод у нашай краіне адзначаецца свята “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. Лічыцца, што Дзень абаронцаў Айчыны быў заснаваны ў 1918 годзе як “Дзень нараджэння Чырвонай Арміі” у гонар перамогі над германскімі захопнікамі пад Нарвай і Псковам. У 1922 годзе гэты дзень стаў святам і атрымаў назву Дня Чырвонай Арміі. З 1946 года стаў называцца Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту. У 1998 годзе свята атрымала назву, якую мы выкарыстоўваем сёння –  Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна ў гэты дзень адбываюцца шматлікія памятныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, шанаванне тых, хто ў розныя гады абараняў нашу радзіму, і тых, хто нясе сваю службу сёння, а таксама тых, хто на працягу дзесяцігоддзяў даказваў сваю бязмежную адданасць Радзіме, вернасць Айчыне, храбрасць у баях, дысцыпліну і парадак пры нясенні службы.

   

Безумоўна, увесь вопыт гераічнай гісторыі павінен перадавацца сённяшняй моладзі, студэнтам. Таму нашым выхаваўчым аддзелам былі арганізаваны паходы ў Музей ваеннай славы, дзе асноўная экспазіцыя прысвечана падзеям ваеннай гісторыі Гомельшчыны са старажытных часоў і да нашых дзён. 



Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры Назаранка Л.В. студэнты груп Л-124, Л-130 з вялікай цікавасцю наведалі музей, дзе разглядалі багатыя калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі, ваннай амуніцыі афіцэраў і салдат, дакументы часоў Першай і Другой сусветных войнаў, фотаздымкі, медалі, ордэны і ўзнагароды. Усе наведвальнікі засталіся пад моцным уражаннем убачанага. 

                                               Кафедра замежных моў

 



Поделиться