Гучы, наша родная мова!
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Гучы, наша родная мова!

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы


У любімай мове, роднай, наскай

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Пятрусь Броўка.


Міжнародны Дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбітаў.


Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.




Кафедра замежных моў правяла шэраг мерапрыемстваў напярэдадні гэтай даты. Так, выкладчыкі беларускай мовы Карніеўская Т. А. і Кас’яненка С. Ю. са студэнтамі 1 курса (105л, 106л, 119л, 120л) правялі дыктоўку ў межах акцыі “Напішам дыктоўку разам”. Выбар тэксту быў абумоўлены 100-гадовым юбілеем славутага мастака слова Івана Шамякіна (дарэчы, уражэнца Гомельшчыны), які ў сваіх творах па-майстэрску паэтызаваў родную прыроду. Зразумела, не абышлося без гутарак, паведамленняў, прэзентацый па творах знакамітага пісьменніка. А ў якасці найбольш запамінальнага і цікавага твора студэнты-медыкі называлі раман “Сэрца на далоні”.




А група K-210 з куратарам Калюк Н. Ул. на куратарскай гадзіне знаходзілі беларускія эквіваленты сучасным словам, якімі актыўна карыстаецца сучасная моладзь, выконвалі заданні ў форме гульні.


“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова”. (Змітрок Бядуля).

                                                                           Кафедра замежных моў, 

фота з архiва ГомДМУ i адкрытых крынiц

 



Поделиться