Падзяка супрацоўнікам бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Падзяка супрацоўнікам бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

За актыўны ўдзел у фарміраванні электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнага ўзроўню, базы даных “Вучоныя Беларусі”, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі выказаў словы падзякі супрацоўнікам бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У падзячным лісце адзначаецца высокі ўзровень арганізацыі работы супрацоўнікаў бібліятэкі, прафесіяналізм у пошуку і аналізе біяграфічнай і бібліяграфічнай інфармацыі, адказнасць за якасць кантэнту.

З 2012 года бібліятэка Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ўдзельнічае ў стварэнні карпаратыўнай базы даных “Вучоныя Беларусі”, фактаграфічнага інфармацыйнага рэсурса, які размешчаны на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Беларускія вучоныя, супрацоўнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, максімальна поўна прадстаўлены ў гэтай базе, дзе размешчаны 137 аўтарытэтных запісаў пра навуковых работнікаў  ГомДМУ, якія маюць вучоную ступень/вучонае званне.

Пра кожнага вучонага можна атрымаць звесткі біяграфічнага характару, інфармацыю пра навуковыя інтарэсы, галіны навуковай дзейнсці, месцы работы, пасады, узнагароды, ганаровыя званні і г.д.

Прыведзены формы імёнаў на рускай, беларускай ды іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя і іншыя імёны, пад якімі вучоны вядомы ці мае публікацыі. Установўлены сувязі с запісамі пра ўстановы, у якіх працуюць вучоныя, а таксама с запісамі пра навуковыя дынастыі і сем’і.

Рэалізацыя праекта “Вучоныя Беларусі” дазволіць павысіць рэйтынг Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта за кошт цытавання ў сусветных інфармацыйных рэсурсах.



Поделиться