Іх зброяй былі медыцынскія інструменты: беларускія медыкі - героі ВАВ
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Іх зброяй былі медыцынскія інструменты: беларускія медыкі - героі ВАВ

Цяжка пераацаніць подзвіг тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны ратаваў параненых і вяртаў іх да жыцця. Нярэдка гэтыя людзі прымалі непасрэдны ўдзел і ў баях. І сёння, ў 75-ю гадавіну вялікай перамогі, можна ўзгадаць некалькі імёнаў, якія непарыўна звязаны з нашай краінай.

Аэліта Іванаўна Самсонава, ганаровы ветэран Гомельскай абласной ветэранскай арганізацыі, была прызвана ў 1943 годзе.

Падчас вайны ў якасці медсястры яна самаахвярна дапамагала ў шпіталях ратаваць жыцці змагароў за свабоду і перамогу.

                   

І хоць да самай пенсіі яна працавала ў статыстычным упраўленні і ўпраўленні сувязі, у памяці гамяльчан Аэліта Іванаўна застаецца і як прадстаўнік ваеннай медыцыны.

У свае 93 гады яна не губляе аптымізму, шчыра дзеліцца ўспамінамі пра нялегкія дарогі ВАВ і ахвотна выступае перад моладдзю. У горадзе над Сожам яна жыве з 1962 года.

Лідзія Іосіфаўна Бельская нарадзілася ў Мінску. Свой шлях у медыцыне яна распачала ў трэцяй дзіцячай сталічнай паліклініцы. Падчас вайны працавала педяытрам у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці. За дзейнасць сувязной партызанскага атраду ў 1943 годзе была арыштавана і спачатку адпраўлена ў Германію, а затым – у канцлагер Бруськ (Аўстрыя). Пасля вайны працягнула працаваць педыятрам у трэцяй гарадской паліклініцы Мінска.

Тамара Мікалаеўна Бяляева да вайны працавала ў бальніцах Заслаўя і Барысава. ВАВ сустрэла ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. З канца 1941 года да жніўня 1944 года была афіцыйнай сувязной у партызанскім атрадзе, ратавала жыцці параненых партызан, а таксама жыхароў мясцовых вёсак. Пасля ВАВ працавала кіраўніком акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Дзяржынскай раённай бальніцы.

Мікалай Аляксандравіч Мароз нарадзіўся ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці з 1942 па 1944 гады з’яўляўся кіраўніком санітарнай службы партызанскага атрада імя Будзённага, што дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Аляксандр Арцёмавіч Рымша з вескі Бабунічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў канцы 1941 года стаў кіраўніком санітарнай службы партызанскага атрада № 135 брыгады № 130, што дзейнічала на тэрыторыі таго ж Петрыкаўскага раёна. У кастрычніку 1944 года Андрэй Арцёмавіч мусіў сутыкнуцца з выклікам абставінаў: пачалася эпідэмія сыпнога тыфу. Па ініцыятыве Рымшы быў арганізаваны шпіталь, дзе лекаваліся не толькі народныя змагары, але і жыхары мясцовых вёсак.

Уладзімір Міхайлавіч Талкачоў з вёскі Ветухна Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці быў кіраўніком санітарнай службы ў партызанскім атрадзе імя Сільніцкага, што ў жніўні 1942 года знаходзіўся ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, а пазней перадыслакаваўся ў Коссаўскі (зараз – Івацэвіцкі) раён Брэсцкай вобласці. Пасля вайны на працягу 25 гадоў працаваў галоўным лекарам Коссаўскай бальніцы, а затым – тэрапеўтам у гэтай жа установе.

Вольга Піліпаўна Шыракапытава нарадзілася ў Ленінградзе. Са жніўня 1941 года яна была ў складзе санслужбы навучальнага танкавага батальона 29-й танкавай брыгады, а пазней да ліпеня 1944 года – кіраўніком санслужбы партызанскай брыгады імя Шчорса Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Пасля вайны працавала тэрапеўтам у шостай паліклініцы, а затым – загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення трэцяй клінічнай бальніцы Мінска.

Ілля Ісаравіч Шустэр нарадзіўся ў мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З чэрвеня 1942 года па чэрвень 1944 года з’яўляўся кіраўніком санслужбы, а затым – фельчарам партызанскага атрада імя Дунаева брыгады № 25 імя Чапаева Мінскага з’яднання. Пасляваенны шлях у медыцыне прайшоў ад загадчыка Краснабярэжскай участковай бальніцы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці да загадчыка прыемнага аддзялення пятай клінічнай бальніцы Мінска.

Гэта толькі невялічкая частка тых, хто звязаў свой лес з медыцынай і падчас ВАВ знаходзіўся на тэрыторыі нашай рэспублікі. У памяці і ў сэрцы таксама застаюцца тыя, хто змагаўся з ворагам па-за межамі Беларусі, і тыя, хто на сваім пераможным шляху да самога Берліна дапамагаў лекаваць параненых і на нашай зямлі.

Выкладчык кафедры рускага языка як замежнага А.Ю.Крахмальнiк



Поделиться