Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Захапляльнае падарожжа ў гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” і Заслаўе

22 лютага пры актыўнай падтрымцы прафкама ГДМУ адбылася экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” і Заслаўе, што знаходзяцца ў Мінскім раёне.

  

Спачатку госці Міншчыны на свае вочы пабачылі акопы і доты, пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі і асаблівасцямі правядзення баявых дзеянняў, а таксама атрымалі каштоўныя звесткі пра структуру комплекса.

  

Далей усіх чакаў смачны абед у “Бары ПДВ” з сапраўднай салдацкай грачанай кашай, мясам, смачнай булачкай ды гарбатай. Вольны час паміж 12:30 і 14:00 экскурсанты прысвяцілі агляду экспазіцый. Браняпоезд, верталеты ды самалеты, танкі і іншая тэхніка глыбока ўразілі ўсіх, хто апынаўся паблізу. Усім жадаючым было прапанавана пастраляць з гарматы і танка, а таксама паездзіць на ваенным транспарце пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў.

    

У 14:00 наведвальнікам комплекса “Лінія Сталіна” было прапанавана тэатралізаванае мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы за Рагачоў 21-26 лютага 1944 года. У ім прымалі ўдзел беларускія артысты, а таксама госці з Расіі і Латвіі. Пастанова была такой рэалістычнай, што гледачы як быццам сталі непасрэднымі сведкамі жахлівых гістарычных падзей.

   

Наступная палова экскурсіі была прысвечана наведванню Заслаўя. Госці горада набылі сувеніры ў музеі, пасля чаго агледзелі найбольш значныя аб’екты – гарадзішча “Замэчак”, этнаграфічны комплекс “Млын” і Спаса-Праабражэнскі сабор.

Добразычлівы і ўважлівы экскурсавод адказаў на ўсе пытанні і прывёў цікавыя звесткі пра сам горад, асаблівасці побыту яго старажытных жыхароў, помнікі каталіцкай і праваслаўнай рэлігійнай архітэктуры, а таксама сучаснасць (эканамічнае развіццё, культура, інфраструктура).

Выказваем шчырую падзяку супрацоўнікам прафкама ГДМУ і асабліва яго старшыні – Дзівак Наталлі Яўгенаўне – за магчымасць наведаць славутыя мясціны беларускай зямлі, а таксама экскурсаводу – Дзегцяровай Людміле Паўлаўне за інфармацыйнае суправаджэнне, клопат і цікавыя падарожжы па родным краі.

Выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Крахмальнік Антон Юр’евіч

фота аўтара, Iны Рабых 



Поделиться
Сайт использует файлы cookie, обрабатываемые вашим браузером. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике cookie.
ПринятьНастроитьОтклонить