Нашай святой беларускае мовы пяшчотныя, шчырыя родныя словы: беларуская дыктоўка
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Нашай святой беларускае мовы пяшчотныя, шчырыя родныя словы: беларуская дыктоўка

НАШАЙ СВЯТОЙ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ 

ПЯШЧОТНЫЯ, ШЧЫРЫЯ РОДНЫЯ СЛОВЫ…


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды на кафедры замежных моў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

У прыватнасці, на занятках па беларускай мове студэнты І курса лячэбнага факультэта і слухачы падрыхтоўчага аддзялення далучыліся да агульнарэспубліканскай акцыі “Напішам дыктоўку разам”.

  

Так як 2020 год прысвечаны тэме малой радзімы, то і тэксты дыктантаў былі прадстаўлены адпаведныя. Адны ўдзельнікі пісалі пра сімвал Беларусі Белавежскую пушчу, другія пра маляўнічыя краявіды нашай радзімы. Нягледзячы на прызнанні студэнтаў пра тое, што яны “даўно не пісалі дыктантаў”, вынікі акцыі атрымаліся вельмі добрымі: амаль што ўсе адзнакі станоўчыя, што ўказвае на высокі ўзровень моўнай падрыхтоўкі будучых медыкаў.

  

Кафедра замежных моў віншуе ўсіх з Днём роднай мовы і заклікае  далучыцца да акцыі.

 

Кафедра замежных




Поделиться