ПАМЯЦЬ СЭРЦА СА СЛЯЗАМІ НА ВАЧАХ
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта

ПАМЯЦЬ СЭРЦА СА СЛЯЗАМІ НА ВАЧАХ

                                                         Ты кажаш, я не ведаю вайны,

Што мне было тады гадоў замала.

Чаму ж яна мае забрала сны?

На ўсё жыццё наперад сны забрала?

                                                                                              Ніл Гілевіч


Да Дня Вялікай Перамогі кафедра замежных моў правяла акцыю “Мы памятаем”. Студэнты груп 109д, 108л, 128л, 129л сабралі матэрыял, прысвечаны часам Вялікай Айчыннай вайны, у якім даследавалі гераічны шлях славутых герояў, такіх як Мікалай Гастэла, Канстанцін Заслонаў, Зінаіда Партнова і шмат іншых.

Акрамя таго, вялікую зацікаўленасць выклікала ў студэнтаў работа па зборы звестак аб сваіх родных. Так, Кавецкі Андрэй (128л) прадставіў матэрыял пра свайго прадзядулю, разведчыка часоў вайны, Савіцкая Вікторыя (128л) таксама распавяла пра свайго прадзядулю, Фядзенка Ясенія (129л) з гонарам прадставіла гісторыю свайго прадзядулі, які ў час вайны атрымаў 12 узнагарод, ад Кандзібаравай Марыі (128л) мы даведаліся аб складаным лёсе яе прабабулі, якую маладзенькай дзяўчынкай гітлераўцы вывезлі ў палон у Германію і аб далейшым яе жыцці.

    

Безумоўна, подзвіг герояў не забыты і будзе жыць, пакуль будзе жыць памяць пра тую жудасную вайну. Нельга не пагадзіцца з радкамі вядомага верша Ніла Гілевіча:

Застаўшыся з маленства на вайне,

Я аднаго хачу, мая краіна:

Каб гэта скончылася ўсё на мне.

Каб гэта ўсё не стала доляй сына…

                                                                                    

Кафедра замежных моў



Поделиться