Грэка-рымская міфалогія і крылатыя лацінскія афарызмы: заліковыя заняткі па лацінскай мове
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Грэка-рымская міфалогія і крылатыя лацінскія афарызмы: заліковыя заняткі па лацінскай мове

Вось і адбыліся апошнія, заліковыя заняткі па лацінскай мове на кафедры замежных моў. Студэнты паспяхова завяршылі першы семестр, завучвалі тэрміны, вучылі асновы граматыкі, тэрміналогіі лацінскай мовы. Але вялікую ролю для навучання студэнтаў, іх выхавання, будовы адукацыйнага фундаменту адыгрывае грэка-рымская міфалогія і крылатыя лацінскія афарызмы. Рымляне ўяўлялі сусвет як населеную добрымі і злымі сутнасцямі тэрыторыю.

Міфы старажытнага Рыма – гэта ўсведамленне таго, што чалавека з моманту нараджэння ахоўвае пэўная колькасць боскіх прадстаўнікоў, якія адказваюць за кожны здзейснены крок, думку, паводзіны.

   

Студэнты групы Л-109 з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з міфалогіяй старажытнага свету. Выступленні кожнага адрозніваліся артыстызмам, цікавым падыходам, самастойнасцю. Гучалі міфы пра цара Эдыпа, Арфея і Эўрыдыку, Амура і Псіхею і іншыя. Студэнты рабілі высновы пра глыбіню кахання, вернасць, гасціннасць, майстэрства, гуманнасць і чалавечнасць.

                                               Кафедра замежных моў 



Поделиться