“Гомель памятае”: у рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

“Гомель памятае”: у рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны”, прысвечаных 76-й гадавіне вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, група Л-208 (куратар Бароўская І. А.) правяла круглы стол “Гомель памятае”.

 

Студэнты рыхтавалі матэрыял да віктарыны “Іх імёнамі названы вуліцы Гомеля”. У нашым горадзе іх больш за 600. Многія з іх названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны – воінаў Савецкай Арміі, партызан, удзельнікаў антыфашысцкага падполья. Ёсць вуліцы, якія названы ў гонар пісьменнікаў, што нарадзіліся на гомельскай зямлі і прысвяцілі свае творы гераічнаму подзвігу народа ў суровыя гады вайны.

                

Так, студэнты даведаліся, што Лілія Карастаянава нарадзілася ў Балгарыі, закончыла школу ў Маскве, стала карэспандэнтам “Камсамольскай праўды”, загінула пад Чачэрскам. Іван Шылаў – адзін з кіраўнікоў Гомельскага антыфашысцкага падполья, быў схоплены фашыстамі падчас падрыхтоўкі знішчэння Гомельскай электрастанцыі, пасля пытак, быў расстраляны. Камандзір Гомельскага партызанскага аб’яднання, якому была адведзена галоўная роля пры вызваленні Рэчыцы, Герой Савецкага Саюза (1944) – Ілья Кожар. Студэнты ўспаміналі братоў Лізюковых, Галіну Дакутовіч, Яна Налепку, узбекскага паэта Султана Джураева, які загінуў пры вызваленні Лоеўскага раёна і шмат іншых.

Мэтай круглага стала з’яўляецца фарміраванне правільнай грамадзянскай пазіцыі пры выхаванні студэнтаў, стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімата ў групе.                                             

 

Кафедра замежных моў



Поделиться