Нам застаецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка…
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта

Нам застаецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка…

Нам застаецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка…

Рыгор Барадулін

 

З 7 па 14 кастрычніка на кафедры замежных моў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Жыццё чалавечае – неацэнны і найдаражэйшы скарб. І тая, хто дае кожнай асобе гэты скарб, носіць ласкавае і пяшчотнае імя – Маці, Матуля, Мамачка. Для кожнага з нас маці – самы цудоўны чалавек на свеце, самы прыгожы ўнутранай прыгажосцю. Маці аддае сваю любоў і цеплыню сваім дзеткам усё жыццё, яна ўсё разумее, заўсёды даруе, яна ўмее заўсёды любіць  Усёй душой і сэрцам. Не саромейцеся і не шкадуйце дарыць матулечцы сваю любоў, клопат, штодзённую павагу.

На мінулым тыдні па ўсёй Беларусі праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя цудоўнаму святу – Дню маці. Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі кафедры замежных моў нашага ўніверсітэта.

Выкладчык кафедры Ала Адамаўна Шыханцова з гэтай нагоды арганізавала правядзенне акцыі “Мая любая матулечка”, у час удзелу ў якой студэнты першага курса лячэбнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў рыхтавалі плакаты з апавяданнямі на англійскай мове і фотаздымкамі пра сваіх маці.

Пасля чаго рабілі агульны здымак і ў падарунак дасылалі сваім матулечкам. У акцыі прынялі ўдзел групы лячэбнага (104, 132, 121) і медыка-дыягнастычнага факультэтаў (106, 201, 107). Усе работы вызначаюцца цікавасцю і мастацкім афармленнем.

Кафедра выражае падзяку ўсім удзельнікам акцыі і віншуе іх родных, а таксама супрацоўнікаў універсітэта са святам. 

Кафедра замежных моў  




Поделиться