Там, дзе жывуць самыя добрыя бабры…экскурсія ў Бабруйск
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Там, дзе жывуць самыя добрыя бабры…экскурсія ў Бабруйск

Хто-небудзь можа ўявіць сабе, як ён абдымаецца з самым сапраўдным бабром? Не кажучы ўжо пра тое, каб сфатаграфавацца з ім? А ўсё гэта магчыма зрабіць у славутым горадзе Бабруйску, што раскінуўся па берагах ракі Беразіны. Менавіта туды накіравалася 21 красавіка група супрацоўнікаў ГДМУ разам з неверагодна добразычлівым, ветлівым і таленавітым экскурсаводам Дегцяровай Людмілай Паўлаўнай.

Пасля невялічкага апавядання бабруйскі экскурсавод Тамара Георгіеўна Мінчанка прапанавала ўсім гасцям прайсці ва ўнутраную частку крэпасных ускраінных збудаванняў. Гэтыя сцены памятаюць падзеі некалькіх войн пачынаючы з 1812 года.

Кожны наведвальнік на свае вочы пабачыў тыя месцы, што звязаны з найбольш гераічнымі гістарычнымі старонкамі горада на Беразіне, і нават натхніўся панарамай сучасных краявідаў.

Экскурсанты пабачылі і шмат іншых будынкаў, што засталіся з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тыя, каму падабаецца архітэктура сярэдзіны мінулага стагоддзя, знайшлі для сябе нямала цікавых аб’ектаў. Тамара Георгіеўна падрабязна расказала пра кожны з іх.

Далей падарожнікаў чакаў шыкоўны Лядовы палац. Ён прыцягвае да сабе ледзь не ўсіх жыхароў горада, але перш за ўсё – самых маленькіх. Акрамя галоўнай забавы, тут іх чакае, напрыклад, настольны тэніс. Побач з уваходам ўсе жадаючыя могуць сфатаграфавацца побач са скульптурай “Маленькі хакеіст”.

Калі глядзець на бабруйскі люнет, можна падумаць, як быццам яго наведваюць толькі гарэзлівыя дзеткі. Гэта змаглі абвергнуць нашыя адважныя падарожнікі, якія не толькі ўвайшлі ва ўнутраную частку збудавання, але і падняліся на яго дахавую зону. У якасці ўзнагароды іх чакалі чароўныя фотаздымкі, маляўнічая панарама горада і захопленыя позіркі тых, хто застаўся ўнізе.

Смеласць бярэ гарады, і Бабруйск таксама не стаў выключэннем. Пасля люнета ўсе накіраваліся ў жывапісны парк, побач з якім знаходзіцца будынак санаторыя імя У.І. Леніна. Але заставацца ў зоне адпачынку не было часу, бо наперадзе чакалі найбольш цікавыя аб’екты.

Фота са скульптурай Шуры Балаганава выклікала ўсмешкі ўсіх гасцей, і па мясцовай традыцыі кожны з іх паклаў маленькую манетку ў талерачку, што трымае гэты персанаж у левай руцэ.

Пры наведванні сінагогі экскурсанты паміж іншым даведаліся, што на працягу яўрэйскага шабату сапраўдныя прыхільнікі іудаізму адпаведна правілам не робяць нічога такога, што патрабуе затрат фізічнай энергіі. Яны нават не націскаюць на кнопкі мабільных тэлефонаў.

Фотаздымкі са скульптурай Бабра Самуілавіча, сімвалічнага жыхара Бабруйска, былі самымі доўгачаканымі. Тых, хто здолеў пацерці яго ланцужок, чакае фінансавы прыбытак, а тыя, хто дакрануўся да носіка, сустрэнуцца з асабістым шчасцем.

Пасля экскурсіі па краязнаўчым музеі ў свой вольны час падарожнікі змаглі самастойна пазнаёміцца з тымі месцамі, што выклікалі іх найбольшую зацікаўленасць.

  

    

          

За возможность оказаться в одном из ярких городов Могилевского края выражаем искреннюю благодарность профкому сотрудников и особенно председателю  – Дивак Наталье Евгеньевне.


  Преподаватель кафедры РКИ  Антон Крохмальник, фото Инна Рябых



Поделиться