Кафедра замежных моў працягвае традыцыю азнаямлення нашых студэнтаў з творчымі, теленавітымі людзьмі. Так, у гэты раз да нас завіталі паэты Хейдарава Людміла, Восіпава Валянціна і Лапацін Генадзь, супрацоўнік Веткаўскага музея.
Людміла Хейдарава была ў свой час вядучым канструктарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, потым вядучым інжынерам Мінскага навукова-даследчага прыродабудаўнічага інстытута.
Але талент паэта перамог, і з 1987 года яна працавала на беларускім тэлебачанні, з 1990 года – намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1985 года – член саюза пісьменнікаў СССР. Выдала шмат зборнікаў паэзіі, філасофскія творы, дзе прысутнічаюць філасофскі роздум, гісторыка-патрыятычная і любоўная тэматыка, тэмы прыроды і вытокаў чалавечага духу. Займаецца перакладамі сучасных паэтаў з рускай, літоўскай, украінскай, польскай моў.
Восіпава Валянціна – лаўрэат абласнога літаратурнага конкурса на лепшы літаратурны твор, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар многіх зборнікаў паэзіі.
На сустрэчы паэты чыталі свае вершы, распавядалі пра свае творчыя натхненні, пра родную Беларусь, мову, літаратуру. Сцвярджалі думку, што ў жыцці ўсё трэба рабіць з творчым запалам, займацца любімай справай, пісаць вершы, калі гэтага патрабуе душа.
Госці задавалі пытанні аўдыторыі, правільныя адказы падтрымлівалі падарункамі-сувенірамі. Сустрэча прайшла плённа, цікава і карысна.
Кафедра замежных моў