29 сакавіка на кафедру замежных моў быў запрошаны падлеткавы ўрач-нарколаг Установы аховы здароўя “Гомельскі абласны наркалагічны дыспансер” Таццяна Мікалаеўна Шолахава.
Стан здароўя нашых студэнтаў як фізічны, так і псіхічны, заўсёды пад увагай выкладчыкаў, куратараў, выхаваўчага аддзела. Сустрэча студэнтаў 1 курса, на думку ўсіх, з доктарам такога профілю павінна прымусіць задумацца маладых людзей аб сваіх дзеяннях і ўчынках. Таццяна Мікалаеўна называла артыкулы нашага заканадаўства, па якіх непаўналетнія і паўналетнія маладыя людзі нясуць адказнасць, прыводзіла прыклады з практыкі пры ўжыванні піва, спірных напояў, курэння тытуню і іншых сродкаў тыпу кальян. Закранулі ў размове і наркатычныя сродкі. Таццяна Мікалаеўна папярэдзіла студэнтаў аб выніках злоўжывання спіртнымі напоямі, асабліва аб негатыўным уздзеянні на дзетанараджальную функцыю жанчыны.
Шчасце любога чалавека – гэта здароўе ўсіх членаў яго сям’і. Нараджаць здаровых, разумных дзетак – першапачатковая задача як самой жанчыны, так і дзяржавы.
Студэнты зацікаўлена слухалі, удзельнічалі ў размове, задавалі хвалюючыя пытанні.
Кафедра замежных моў выказвае паддзяку выхаваўчаму аддзелу ў асобе Ж. Глухаравай і доктару-нарколагу Т. М. Шолахавай у арганізацыі дадзенай сустрэчы!
Кафедра замежных моў