Лiтаратурная хвiлiнка з Уладзімірам Караткевічам
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Лiтаратурная хвiлiнка з Уладзімірам Караткевічам

У цяперашні час не кожны паведаміць аб цікавых фактах беларускай літаратуры, аб самых вядомых і прыгожых творах нашай гісторыі, аб выдатных пісьменніках і паэтах.

Каб ведаць гэтых таленавітых людзей, іх творчасць і жыццёвы шлях, а таксама падтрымліваць належны ўзровенькультуры сярод студэнтаў, на нашай кафедры існуе добрая традыцыя “Лiтаратурная хвiлiнка”, дзе выкладчыкі стараюцца данесціважнае і цікавае з культуры і літаратуры мінулых і сучасных гадоў.

Так, знайшлі хвілінку студэнты групы Л-108 і выкладчык кафедры Л.В.Назаранка, каб абмеркаваць вельмі прыгожы твор “Каласы пад сярпом тваім” (1965) славутага Уладзіміра Караткевіча: ідэя вечнасці і самакаштоўнасці жыцця, каханне, мінулае і гісторыя, мастацкае асэнсаванне нацыянальнай гісторыі.




Уладзімір Караткевіч аналізаваў сацыяльна-эканамічную сутнасць, гістарычнае значэнне падзей 1863 года для лёсу беларускага народа, іх уплыў на далейшае развіццё нацыі.

Пры гэтым характэрнай асаблівасцю твора выступае аўтарскае разуменне гісторыі як працэсу, у якім дыялектычна ўзаемазвязаны гісторыя, філасофія, эстэтыка і публіцыстыка.




На прыкладзе гэтага рамана можна ўбачыць, як важна ведаць сваю гісторыю, памятаць і ганарыцца сваімі славутамі продкамі. Таму моладзі і нашым студэнтам вельмі важна цікавіцца гэтым, каб мець гонар за сваю Айчыну.





Поделиться