“Зацюканы апостал”, “Таблетка под язык”, “Кашмар”, “Пагарэльцы”, “Верачка” і шмат іншых…
12 лістапада спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння народнага класіка айчыннай літаратуры Андрэя Макаёнка. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю драматургіі. Паўстагоддзя таму Макаёнак выступіў наватарам у многіх адносінах у ходзе працы над трагікамедыяй “Трыбунал”. Нават, калі б гэты твор быў у драматурга адзіны, Андрэй Макаёнак увайшоў быў ў лік лепшых драматургаў другой паловы ХХ стагоддзя.
У Гомелі ёсць вуліца імя Макаёнка. Журавіцкая СШ Рагачоўскага раёна носіць імя Макаёнка, у школе ёсць выдатны музей Андрэя Макаёнка.
Да юбілею славутага драматурга групы Л-107, Л-108 (Бароўская І. А.) правялі мерапрыемства, дзе студэнты даведаліся пра малавядомыя факты з жыцця і творчасці Андрэя Макаёнка.
Напрыклад, што ён быў добрым стралком, нядрэнным скульптарам, што скептычна ставіўся да калгасаў, лічыў, што забароненую п’есу Янкі Купалы “Тутэйшыя” павінны ведаць беларускія чытачы і некаторыя іншыя цікавыя звесткі.
Студэнты груп Л-101, Л-102 (Карніеўская Т. А.) з цікавасцю правялі “Падарожжа шляхамі Андрэя Макаёнка”, у выніку якога праслухалі паведамленні пра творчасць і біяграфічныя факты, аповед пра ўшанаванне памяці ў назве вуліцы, акрамя таго, з цікавасцю наведалі бібліятэку і азнаёміліся з выданнямі, зборнікамі п’ес славутага драматурга.
Кафедра замежных моў