23 кастрычніка ў нашым горадзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага сквера ў раёне БелДУТа. Незвычайны праект стварылі студэнты гэтай установы, а гарадскія ўлады падтрымалі, і прает быў рэалізаваны.
Куратары нашай кафедры Назаранка Л. В. і Калюк Н. Ул. (гр. 116 і 126) вырашылі арганізаваць наведванне такога цудоўнага мерапрыемства студэнтамі і засталіся ў захапленні!
На сцэне выступалі танцавальныя калектывы, спевакі Гомельскай філармоніі. Студэнты з цікавасцю назіралі за вогненным шоу. Афармленне і пабудова самога сквера заварожвае сваёй незвычайнай прыгажосцю.
Выкладчыкі і студэнты выказалі падзяку роднаму гораду за такі цудоўны дзень і такі прыгожы сквер, куды можна прыходзіць вечарамі і праводзіць прыемна час са сваімі сябрамі.
Кафедра замежных моў