І зноў на кафедры замежных моў адбылася “Літаратурна-культурная хвілінка”. На гэты раз студэнты групы Л-235 узгадалі вялікага беларускага музыканта, гітарыста, кампазітара, спевака – Уладзіміра Мулявіна.
Адбылася цікавая размова, падчас якой студэнты распавядалі цікавыя факты з жыцця музыканта, які стаў заснавальнікам легендарных “Песняроў”, што дасягнулі вяршынь і ўвайшлі ў гісторыю, як найбольш вядомае і важнае культурнае дасягненне Беларусі ў 20 стагоддзі.
Гэтую групу называюць з’явай у свеце музыкі, аналагаў у яе не было ні да, ні пасля (“Касіў Ясь канюшыну”, “Александрына”, “Малітва”, “Березовый сок”, “Чырвона ружа” і шмат іншых). На Алеі Гонару ў Маскве закладзена зорка Уладзіміра Мулявіна. У 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў музыканта ордэнам Францыска Скарыны.
Кафедра замежных моў