14 лютага загадчык кафедры замежных моў І.А.Бароўская наведала 10-11-ыя класы сярэдняй школы № 11 з праграмай прафесійнай арыентацыі. Напачатку Ірына Анатольеўна правяла маленькую віктарыну для школьнікаў: назваць першы антыбіётык, якую клятву дае кожны доктар, як называецца доктар, які лечыць дзяцей, які ціск лічыцца “касмічным”? Далей, у сваім выступленні Ірына Анатольеўна паведаміла старшакласнікам аб кіраўніцтве нашай установы, аб структуры, аб факультэтах, аб высокім узроўні навучання і арганізацыі вучэбнага працэса студэнтаў, паказала праз прэзентацыю ўнікальны сімуляцыйны цэнтр і яго розныя вучэбныя модулі, расказала аб жыцці, навучанні і адпачынку студэнтаў у медыцынскім універсітэце і шмат іншага. Асобна спынілася на асаблівасцях уступнай кампаніі.

Зразумела, што старшакласнікам яшчэ даволі складана зрабіць свой канчатковы далейшы прафесійны выбар, але такія сустрэчы дазваляюць скласці свае накірункі, меркаванні ў пэўную галіну будучай прафесіі. У заключэнні вучні і настаўнікі выказалі падзяку і надзею на далейшыя падобныя сустрэчы.
Кафедра замежных моў
