“З чаго пачынаеца Радзіма?”...IV алімпіяда па замежных мовах паміж студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў нефілалагічнага профілю
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

“З чаго пачынаеца Радзіма?”...IV алімпіяда па замежных мовах паміж студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў нефілалагічнага профілю

5 сакавіка 2019 года ва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” на кафедры славянскіх і рамана-германскіх моў адбылася IV алімпіяда па замежных мовах паміж студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў нефілалагічнага профілю “З чаго пачынаеца Радзіма?”.

Медыцынскі ўніверсітэт дастойна прадставілі студэнты 1 курса, якія паспяхова прайшлі ўсе этапы спаборніцтва (аўдзіраванне, чытанне, вуснае выказванне).

Усім удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты, а па выніках алімпіяды атрымаліся пераможцы:

(нямецкая мова) Цітко Д. Я. (Л-107 выкладчык, Рэпніна А. Ул.) – 1 месца і грамата “За лепшае вуснае выказванне”;

      

(англійская мова) Пугачова А. В. (Л-124, выкладчык Назаранка Л. В.) – 3 месца;

     

(англійская мова) Качайла М. І. (Л-124, выкладчык Назаранка Л. В.) атрымаў дыплом за эмацыянальнасць і творчы падыход.    

У журы наш універсітэт прадстаўляла выкладчык кафедры па спецыяльнасці ‘англійская мова’ Карнічэнка М. Ю.

Выказваем падзяку выкладчыкам Рэпніной А. Ул. і Назаранка Л. В., за падрыхтоўку студэнтаў, якія паказалі грунтоўныя веды, творчы падыход, упэўненасць у спаборніцтве.

Выкладчыку Карнічэнка М. Ю. вялікі дзякуй за працу ў журы, а студэнтам – за ўдзел у алімпіядзе.

Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!

 

                                                           Кафедра замежных моў



Поделиться