Сейчас 118 гостей онлайн


Грай, мая жалейка,

Пей, як салавейка!

Апявай нядолю,

Апявай няволю

I грымі свабодна,

Што жыве край родны! 



8 лістапада на кафедры замежных моў адбылося мерапрыемства “Літаратурная хвілінка”, прысвечанае 110 гадавіне выхаду ў свет “Жалейкі” славутага Янкі Купалы.

 

У 1908 годзе ў Санкт-Пецярбургу зборнік быў выдадзены тыражом  4300 асобнікоў, дзе былі надрукаваныя 95 вершаў.

 

 

Студэнтамі былі агучаны цікавыя незнаёмыя факты з жыцця беларускага паэта. Таксама абмяркоўваліся тыя цяжкасці, з якімі славутаму паэту давялося сутыкнуцца, каб  яго твор мог быць апублікаваны. Удзельнікі мерапрыемства прадэкламавалі вершы са знакамітага зборніка.

 

Кафедра замежных моў мае намер працягваць добрую традыцыю пад назвай "Літаратурная хвілінка”, каб знаёміць студэнтаў з творчасцю беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў. 

Кафедра замежных моў

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет