Сейчас 55 гостей онлайн


 

Я свяжу тебе жизнь Из пушистых мохеровых ниток.

Я свяжу тебе жизнь, Не солгу ни единой петли.

Я свяжу тебе жизнь, Где узором по полю молитвы

Пожелания счастья В лучах настоящей любви.

Я свяжу тебе жизнь Из веселой меланжевой пряжи.

Я свяжу тебе жизнь И потом от души подарю.

Где я нитки беру? Никому никогда не признаюсь,

Чтоб связать тебе жизнь, Я тайком распускаю свою… 

 

 

Жыццё чалавечае – неацэнны і найдаражэйшы скарб. І тая, хто дае кожнай асобе гэты скарб, носіць ласкавае і пяшчотнае імя – Маці, Матуля, Мамачка. Для кожнага з нас маці – самы цудоўны чалавек на свеце, самы прыгожы ўнутранай прыгажосцю. Маці аддае сваю любоў і цеплыню сваім дзеткам усё жыццё, яна ўсё разумее, заўсёды даруе, яна ўмее заўсёды любіць  Усёй душой і сэрцам. Не саромейцеся і не шкадуйце дарыць матулечцы сваю любоў, клопат, штодзённую павагу. На гэтым тыдні па ўсёй Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя цудоўнаму святу – Дню маці.

Не засталіся ўбаку і супрацоўнікі кафедры замежных моў нашага ўніверсітэта. Выкладчык кафедры Ала Адамаўна Шыханцова з гэтай нагоды арганізавала правядзенне акцыі “Мая любая матулечка”, у час удзелу ў якой студэнты першага курса лячэбнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў рыхтавалі плакаты з апавяданнямі на англійскай мове і фотаздымкамі пра сваіх маці. Пасля чаго рабілі агульны здымак і ў падарунак дасылалі сваім матулечкам. У акцыі прынялі ўдзел групы лячэбнага (110, 117, 123, 129) і медыка-дыягнастычнага факультэтаў (106, 204, 209). Усе работы вызначаюцца цікавасцю і мастацкім афармленнем.

Кафедра выражае падзяку ўсім удзельнікам акцыі і віншуе іх родных, а таксама супрацоўнікаў універсітэта са святам.

 Кафедра замежных моў

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет