Сейчас 71 гостей онлайн

 

Плача раяль, калі дождж не сціхае,

І мастакі пакідаюць Версаль,

Толькі паэт, той паэт, што кахае,

Шэпча “Жё тэм” у халодную даль…

Вершы Л. Дранько-Майсюка ўводзяць чытача ў свет красы і гармоніі, яны прасякнуты суладанымі і вытанчанымі музычнымі інтанацыямі, нездарма на яго вершы напісана звыш 40 песень, многія з якіх сталі вельмі папулярнымі ў выкананні “Сяброў”, Я. Паплаўскай, А. Ціхановіча і іншых спевакоў (“Полька беларуская”, “Восень у Вярсалі”).

Для сённяшняга Л. Дранько-Майсюка характэрны інтэлектуальная глыбіня, медытатыўнасць, з’яднаныя з канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю, высокая культура мастацкага мыслення, якая абапіраецца на добрае веданне традыцый сусветнага мастацтва, эстэтычны пошук і багацце вобразна-выяўленчых сродкаў.

Эдуард Акулін –  бард кахання. Перафразіруючы славутыя радкі Яўгеніі Янішчыц, паэт сцвярджае, што:

Пачынаецца ўсё з любві

Пацалунак, жыццё, дарога…

Ты пакліч мяне, пазаві, –

Аднаго я малю ў Бога.

У аснове песняў Э.Акуліна ляжыць сапраўдная паэзія, таму вельмі багатая яе вобразна-выяўленчая палітра. Мова паэта насычана фанетычнымі моўнымі сродкамі, дзе незвычаныя паўторы гукаў, складоў, слоў перадаюць эмацыянальнае ўзбуджэнне і перажыванні лірычнага героя.

11 кастрычніка 2018 года на кафедру замежных моў завіталі Л. Дранько-Майсюк – вядомы празаік, паэт-лірык, паэт-песеннік і Э. Акулін – паэт, “срэбраны” тэнар, перакладчык, наш зямляк, родам з вёскі Вялікія Нямкі.

Адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі, якія прэзентавалі літаратурна-мастацкі часопіс “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Э. Акулін. Ключавое слова ў назве часопіса – ВЕРА. Вера ў беларускія таленты, у беларускую мову.З усёй Беларусі паэты збіраюць маладыя таленты пад сваю вокладку.

На сустрэчы згадваліся Гіпакрат, Скарына, Верасаеў, якія былі дактарамі і ў той жа час філосафамі, гучалі расповеды аб жыцці, каханні, родную матулю, малую радзіму, пра іншыя мовы і шмат чаго цікавага, гучалі цудоўныя, пранікнёныя вершы і песні пад гітару. Паэты зачаравалі аўдыторыю, якая пад канец сустрэчы падхапіла песні і заспявала разам з бардам.

Такія сустрэчы неабходны асабліва юнай аудыторыі, таму што нясуць цеплыню, святло, дабрыню, раскрываюць сусвет роднай мовы, беларускага слова, бацькаўшчыны, Радзімы, нясуць гонар за сваю нацыю, што, безумоўна, складае бадай што галоўны аспект ідэалагічнага выхавання нашай моладзі.

                                                                           Кафедра замежных моў

 

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет