Сейчас 67 гостей онлайн

 

Дзень беларускага пісьменства - знакавая падзея ў культурным жыцці нашай краіны. Юбілейны, XXV Дзень беларускага пісьменства, у 2018 годзе быў прысвечаны Году малой радзімы і праходзіў у г.Іванава.

Сярод удзельнікаў фестывалю рэдактар ​​газеты "36 і 6" Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Ева Антонаўна Дударга.

Словы і думкі Францыска Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа ... неацэнны скарб беларускай мовы ... духоўных традыцый нашага народа, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне...

  

Падчас правядзення фестывалю госці свята мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі літаратарамі, наведаць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, стаць гледачамі выступаў мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

Сярод юных чытальнікаў адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка". 

 


 

У гонар XXV Дня беларускага пісьменства адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака "Янава слова".

Сярод мноства мерапрыемстваў - фестываль беларускай кухні...    

       

Якія былі прысмакі!!!..Шэдэўры!..Смачна!..Завяршылася свята канцэртам майстроў мастацтваў «Льецца песня над Палессем».

 

 

Фота Е.Дударга, больш фота тут http://dushegreyka.ucoz.ru

  

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет