Сейчас 82 гостей онлайн

 

4 мая 2018 года на кафедры замежных моў нашага ўніверсітэта прайшлі заняткі, прысвечаныя Дню Перамогі. 

Студэнты 1 курса лячэбнага факультэта прадстаўлялі свае творчыя работы на тэмы “След Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе маёй сям’і” і “Мір і вайна”.

Нягледзячы на ўяўную шырыню другой тэмы (якая з’яўляецца больш філасофскай), большасць студэнтаў абралі для сваіх выступленняў першую. І гэта нездарма, бо Вялікая Айчынная вайна зачапіла сваім крылом усё насельніцтва Беларусі.

Гэта найбольш яскрава было прадстаўлена ў сачыненні Новікавай Юліі (група Л-124), якая пранікнёна расказала пра цэлую плеяду сваіх родзічаў – мужных змагароў за Радзіму.

Вельмі цікавай была і работа студэнткі гэтай жа групы Данільчанка Аляксандры, якая выкарыстоўвала ў выступленні ўспаміны свайго прадзеда.

   

Невыносны цяжар вайны ляжаў на плячах не толькі вайскоўцаў, але і іх сем’яў, што вельмі яскрава было адлюстравана ў сачыненні Цыганок Яўгеніі.

Увогуле, усе работы студэнтаў вызначаліся добрай падрыхтоўкай, таму што і да гэтага часу (хаця прайшло ўжо 73 гады) тэма Вялікай Айчыннай вайны хвалюе сучаснае грамадства і асабліва моладзь, якая хоча будаваць сваю будучыню ў міры і спакоі. 

Са святам Вялікай Перамогі!         

Кафедра замежных моў 

  

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет