Сейчас 125 гостей онлайн

 

Радзіма…Любоў і цеплыня да родных мясцін – чыстае, светлае і магутнае пачуццё ў кожнага чалавека. Кожны з нас задумваецца над пытаннямі: Што такое Радзіма? З чаго яна пачынаецца? Якая яна? Чаму заўсёды ў душы гэтае слова адгукваецца цеплынёй, пяшчотай мілай маці, дзіцячымі ўспамінамі? Якая яна – мая Радзіма?

Абмеркаваць гэтае кола пытанняў, паразважаць, паспрачацца, выказацца і сабраліся за круглым сталом “Беларусь для мяне – гэта…” студэнты групы 111 лячэбнага факультэта з выкладчыкам кафедры замежных моў Назаранка Людмілай Валер’еўнай.

Студэнты размаўлялі аб гістарычным мінулым і цяперашнім часе, аб дасягненнях, што выклікаюць пачуццё гонару, аб цікавых мясцінах, аб багацці нашай Радзімы. Была закранута і тэма Хатыні – 75-годдзе беларускай трагедыі адзначаецца ў краіне 22 сакавіка. Юнакі і дзяўчаты пераканаўча гаварылі аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці, асведамлення гісторыі моладдзю. 

Кожны са студэнтаў разумее гэта слова па-свойму. Для кагосьці – гэта краіна, у якой нарадзіўся, для кагосьці свая вуліца, гарадок, родная хаціна. І ўсіх аб’ядноўвае любоў, замілаванасць і гонар за свой край!

 Кафедра замежных моў 

 






































Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет»

246000, г. Гомель, ул. Ланге, 5 тел.: +375 (232) 35-98-18, факс: +375 (232) 35-98-38 
e-mail: gsmu@gsmu.by

Copyright © 2018. Гомельский государственный медицинский университет