"Я пра многае не мару. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага". Да 125-годдзя со дня нараджэння Кандрата Крапівы
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

"Я пра многае не мару. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага". Да 125-годдзя со дня нараджэння Кандрата Крапівы

Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я - пякучка-крапіва.

5 сакавіка на Беларусі адзначаецца юбілей Кандрат Крапіва – вядомага беларускага паэта, драматурга, празаіка, сатырыка, перакладчыка, навукоўца, грамадскага дзеяча. Ён выдаў шмат кніг сатыры і гумару, з’яўляўся адным з навуковых рэдактараў «Русско-белорусского словаря», навуковым рэдактарам «Беларуска-рускага слоўніка», «Русско-белорусского словаря», «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах і інш.


К. Крапіва – суаўтар працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак». Ён пераклаў на беларускую мову асобныя творы У.Шэкспіра, Д.Фанвізіна, І.Крылова, А.Пушкіна, М.Гогаля, Т. Шаўчэнкі, А.Астроўскага, А.Чэхава, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага і інш.

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, Дружбы народаў, Чырвонай Зоркі, медалямі. Аўтар п’ес “Брама неўміручасці”, “Канец дружбы”, “Партызаны”, “Хто смяецца апошнім”, пісаў таксама апавяданні, фельетоны, нарысы. І, канешне, найбольш вядомы К. Крапіва як аўтар баек, мудрасць у якіх выяўляецца алегарычна.


У куратарскіх групах Маісеенка І. Ю. разам са студэнтамі на кутарскіх гадзінах успаміналі асобу Крапівы, раскрывалі алегарычны сэнс яго баек. 


Так, успомнілі, што ў вобразе дыпламаванага Барана сатырык высмяяў ваяўнічую шэрасць і дурасць. У вобразе ганарыстага Парсюка паказана ўся небяспечнасць пыхлівых і ганарыстых, бо такія пазбаўлены самакрытыкі. Студэнты адзначылі найбольш яркія, запамінальныя вобразы, пачыталі байкі.                                             

Кафедра замежных моў




Поделиться