Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык. Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага часу, які яшчэ пры жыцці стаў прызнаным класікам сучаснай беларускай літаратуры.

Багатая і разнастайная паэзія У. Караткевіча прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. У сваіх вершах ён імкнуўся  аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі беларускага народа. Паэт шырокага кругагляду, ён раскрыў свой талент і як даследчыка глыбінных каранёў свайго народа.

                        

З яго твораў, аповесцяў і апавяданняў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Аліва і меч”, “Нельга забыць” і шмат іншых, пачынае сцвярджаць сябе новы жанр – беларуская навукова-мастацкая гістарычная літаратура.Шырокую вядомасць прынёс У. Караткевічу раман “Чорны замак Альшанскі”, які лічыцца псіхалагічным дэтэктывам і за які ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Коласа.

У. Караткевіч актыўна выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў дойлідства і прыроды.

Эрудзіраваны знаўца гісторыі, беларускі інтэлігент і непапраўны рамантык – такім запомніўся Уладзімір Караткевіч і шматлікім сябрам, і аматарам яго творчасці.

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх. 

Кафедра замежных моў, студэнты гр.Д-207

фото из архива ГомГМУ и открытых источников 



Поделиться