Самы галоўны чалавек у жыцці
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Самы галоўны чалавек у жыцці

Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга - на хвіліну спыніць,

Голас любай - сагрэць сонцам лета,

Голас маці - вярнуць з таго свету (М. Танк)

 


З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек у жыцці. Становячыся маці, жанчына адкрывае ў сабе лепшыя якасці: дабрыню, любоў, клопат, цярпенне і самаахвярнасць.

Няма, напэўна, ніводнай краіны, дзе б ні адзначаўся Дзень маці. У гэты дзень людзі аддаюць належнае матчынай працы, бескарыслівай ахвярнасці жанчын дзеля дабра сваіх дзяцей.



Дзень маці – міжнароднае свята, калі прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. У розных краінах гэты дзень прыпадае на розныя даты. У асноўным, у свеце Дзень маці адзначаецца ў другую нядзелю мая, а на Беларусі – 14 кастрычніка.


                    


Дата святкавання прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Іерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе: падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся, шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых.

 


Навукоўцы лічаць, што слова МАМА адносіцца да той групы слоў, якія з’явіліся яшчэ да ўзнікнення ў людзей сапраўднай мовы. Верагодна, гэта самае старажытнае слова на зямлі!



Калектыў кафедры замежных моў заўсёды з пяшчотай ставіцца да гэтага дня. Шыханцова Ала Адамаўна, выкладчык англійскай мовы, арганізавала са студэнтамі мерапрыемства да Дня маці, дзякуючы якому студэнты з задавальненнем і цікавасцю падрыхтавалі фота з паведамленнямі па-англійску пра сваіх матуль, агучылі іх і прадэманстравалі на кафедры.


                    

Дзякуй вам, родныя маці, матулечкі!
Хай кожнай з вас часцей кажуць цёплыя словы вашы
я дзеці!
Хай на іх тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам!
  

Кафедра замежных моў



Поделиться