Выхадны з прафкамам: накірунак Ала – Светлагорск – Рэчыца
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Выхадны з прафкамам: накірунак Ала – Светлагорск – Рэчыца

У першы жнівеньскі дзень група супрацоўнікаў ГДМУ адправілася ў цікавае падарожжа, што распачалося з наведвання мемарыяльнага комплексу Ала ля аднайменнай вёскі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

Звiняць званы …

                                                    Адмучанай той вескi ў час вайны.

                                                    Гучаць званы – i сэрца ў горы стыне,

                                                    Гучаць, як крык апаленай душы.

  У кожным звоне боль людская

                                                    I абарванае ў полымi жыццё.

                                                    Вайна, як чорная навала злая, 

                                                    Агнём тут знiшчыла ўсё.

          

Хай гэты звон заўсёды застанецца,

                                                    Як страшны жах у памяцi  людской,

                                                    I ў кожнага ў сэрцы ўскалыхнецца 

                                                    Любоў да зраненай зямлi маёй.

Акрамя агляду гэтага выдатнага помніка загіблым падчас Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі ВНУ прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да галоўнага мемарыяла.  

Напрыканцы гэтай часткі праграмы падарожнікі яшчэ раз спыніліся каля найбольш фундаментальных пабудоў і зазірнулі ў невялічкую капліцу, а таксама набылі памятныя сувеніры. 

Наступным пунктам экскурсіі стаў агляд горада Светлагорска. Пасля агульнага невялікага знаёмства з гэтым утульным і гасцінным куточкам Гомельскай вобласці экскурсанты прыпыніліся ля помніка Раману Шаціле, які лічыцца заснавальнікам гэтага пасялення (да 1961 года райцэнтр быў паселкам гарадскога тыпу пад назвай Шацілкі).

Апасля гэтага падарожнікі пабачылі сімвалічны помнік ахвярам ВАВ у выглядзе звана, а таксама прагуляліся па набярэжнай, дзе зрабілі шмат запамінальных фотаздымкаў ды агледзелі некалькі цікавых архітэктурных кампазіцый.

 

Светлагорск – гэта горад прыгожых храмаў, ваенных помнікаў, вядомых прадпрыемстваў, што знаходзяцца ў яго васьмi мікрараёнах. Усе прыйшлі ў захапленне ад графіці з выявай Леанарда Дзі Капрыа на сцяне аднаго з прыватных дамоў. Сярод іншых выдатных інфраструктурных аб’ектаў наведвальнікам паказалі і легендарны завод бялёнай цэлюлозы. Напрыканцы экскурсантаў чакаў смачны абед у мясцовым бары “Кантынент”. 

Фінальным акордам гэтага вялікага падарожжа стала Рэчыца. Спачатку было прапанавана агледзець мясцовае гарадзішча, каля якога зараз знаходзіцца дзіцячы парк са скульптурамі і міні-атракцыёнамі. Акрамя наведвання двухпавярховага краязнаўчага музея, супрацоўнікі ГДМУ пабывалі і ў карціннай галерэі імя А.А. Ісачова, дзе і знаходзіцца нямала ягоных работ.

   

Далей падарожнікі выйшлі на мясцовую плошчу, пабачылі Храм Успення Прасвятой Багародзіцы, а затым – Свята-Троіцкі касцел.

Апошнім яскравым помнікам стала капліца Ефрасінні Полацкай ля мясцовай набярэжнай.

Трэба адзначыць, што канцэрты ў цеплы сезон праводзяцца на адкрытай сцэне ля дняпроўскага берага. Тут у экскурсантаў выдаўся вольны час, і яны зрабілі прыгожыя памятныя фотаздымкі. 

Усе падарожнікі выражаюць глыбокую падзяку экскурсаводу Дзегцяровай Людміле Паўлаўне, а таксама прадстаўнікам экскурсіонных бюро Светлагорска і Рэчыцы, якія падзяліліся шматлікімі цікавымі фактамі з гістарычнага мінулага і сучаснасці гэтых гарадоў і склалі насычаныя культурныя праграмы, што дазволілі атрымаць прадстаўленне пра кожны раённы цэнтр і мемарыяльны комплекс Ала.

Акрамя таго, такая насычаная суботняя экскурсія адбылася пры актыўнай падтрымцы прафкаму ГДМУ і яго старшыні Дзівак Наталлі Яўгенаўны. 

Вельмі камфортнае надвор’е і выдатны настрой зрабілі гэтае падарожжа неверагодна яскравым.  

            

                                 Выкладчык кафедры рускага языка як iнастраннага А.Крахмальнiк

  фота Iны Рабых   

верш  Юлii Беланавай (ГДМУ, лячэбны факультэт)




Поделиться