Дзень беларускага пісьменства ў старажытным горадзе Слонім
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Дзень беларускага пісьменства ў старажытным горадзе Слонім

Дзень беларускага пісьменства – гэта адно з найбольш папулярных і яскравых айчынных святаў, што з’яўляецца своеасаблівым гімнам нашай культуры. Яно адбылося ўжо ў 26-ы раз, а месцам правядзення стаў старажытны горад Слонім. У мінулыя гады ганаровыя мерапрыемствы праводзіліся на тэрыторыі такіх славутых кропак нашай зямлі, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Рагачоў, Шчучын ды Іванава (ці Янаў).

Калі той ці іншы горад абіраецца для правядзення знакавых мерапрыемстваў, у ім праводзіцца маштабны рамонт мясцовай інфраструктуры. Гэта азначае, што шматлікія будынкі, вуліцы і плошчы змяняюць свае аблічча і пачынаюць выглядаць больш сучасна. Акрамя таго, уводзяцца ў эксплуатацыю новыя аб’екты сацыяльна-культурнай накіраванасці, а таксама узнікаюць прыгожыя помнікі архітэктуры і мастацтва.

Упершыню свята адбылося 28 жніўня у горадзе Полацку, бо гэтае імя на працягу стагоддзяў было звязана з гісторыяй і развіццём нашай краіны. 26 сакавіка 1998 года быў прыняты Указ № 157. Паводле яго зместу, Дзень беларускага пісьменства павінен адзначацца кожны год у першую нядзелю верасня.

Што чакае гасцей такого мерапрыемства? Гэта і знаёмства з новымі кніжнымі выданнямі, і сустрэчы з айчыннымі ды замежнымі літаратарамі, і выступы знакамітых паэтаў і празаікаў, і нават узнагароджанне лепшых з лепшых, тых, хто здолеў дасягнуць значных поспехаў у галіне прыгожага пісьменства.

Адной з ключавых падзей Дня пісьменства ў Слоніме можна назваць адкрыццё помніка канцлеру ВКЛ, старасце горада Льву Сапегу, які кіраваў тут у ХVI стагоддзі і ўнёс значны ўклад у яго развіццё.

На думку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, такім чынам мы выказваем сваю павагу ўсім тым, хто ствараў айчынную культуру, уплываў на развіццё асветы, а таксама ўзнімаў роднае слова на новы ўзровень. У наступным годзе ўрачыстыя падзеі адбудуцца на тэрыторыі горада Бялынічы, што ў Магілёўскай вобласці.

Яскравае свята культуры і літаратуры – пашана нацыянальнай годнасці.


Выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Антон Крахмальнік



Поделиться