Радзіма... Сірыя і Беларусь...
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Радзіма... Сірыя і Беларусь...

Сірыя…Такая далёкая і невядомая, загадкавая і таямнічая. Дзяржава на Бліжнім Усходзе, якая мае межы з Ліванам і Ізраілем, з Іарданіяй, з Іракам, з Турцыяй. Гэта краіна з’яўляецца Радзімай студэнткі лячэбнага факультэта групы Л-130 Двіядр Айлы.

Вось ужо 7 год дзяўчына волею лёсу апынулася і жыве на Беларусі. Сям’я інтэрнацыянальная: бацька – сірыец, маці – беларуска. Айла – вельмі прыемны, цёплы, добразычлівы чалавек.

Студэнты часта задавалі ёй пытанні пра Сірыю, пра асаблівасці жыцця, пра людзей і шмат іншых. Таму выкладчыкі вырашылі арганізаваць невялічкае мерапрыемства на кафедры і даць слова Айле “А ў нас у Сірыі…”.

  

З групы з вялікім задавальненнем сабраліся паслухаць прыгожую дзяўчыну. У 13 гадоў Айла разам з бацькамі, братамі і сёстрамі прыехалі ў Гомель.

Студэнты пачулі аповед пра жыццё да і пасля вайны, як хаваліся ад абстрэлаў, як хваляваліся за бацькоў дзеці, якія пакідалі малых у доме, а самі ішлі раздабываць прадукты.

Студэнты з захапленнем слухалі пра сірыйскія традыцыі, параўноўвалі з беларускімі, у колькі год дзяўчаты выходзяць замуж, ці абавязкова ўсім насіць хіджаб, асаблівасці нацыянальнай кухні, адрозненні сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Айла падрыхтавала прэзентацыю з фотаздымкамі роднага горада, мясцовасцей, краіны, родных, падрабязна адказывала на ўсе пытанні.

Напрыканцы свайго выступу Айла на арабскай мове, а студэнты падтрымалі яе на беларускай, і закончылі фразай: “Мы – студэнты найлепшага ўніверсітэта ў свеце!”

Наша навучальная установа – шматнацыянальная, таму неабходна вучыцца падтрымліваць паміж сабой добразычлівыя і цёплыя адносіны, больш сустракацца, размаўляць, праводзіць час разам не толькі на занятках, але і па-за вучэбным працэсам, таму што – наперадзе шмат год плённай вучобы для атрымання дыплома высокакваліфікаванага спецыяліста.

Кафедра замежных моў



Поделиться