Іван Паўлавіч Мележ…ўспаміны, цікавыя эпізоды, ўражанні ад сустрэчы, размовы, погляды, творчасць
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Іван Паўлавіч Мележ…ўспаміны, цікавыя эпізоды, ўражанні ад сустрэчы, размовы, погляды, творчасць

 

8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна нарадзіўся Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Іван Паўлавіч Мележ.

Наш зямляк, таленавіты пісьменнік і вельмі інтэлегентны, чулы, спагадлівы чалавек.

Дакрануцца да гісторыі, да літаратурнай спадчыны роднай зямлі дапамагаюць успаміны сведкаў таго перыяду. Так, на кафедру была запрошана пляменніцца Івана Паўлавіча – Генаш Вера Савельеўна, якая шмат гадоў працавала на кафедры беларускай літаратуры ва ўніверсітэце імя Ф. Скарыны.

Вера Савельеўна проста і захапляльна распавяла размову пра Івана Паўлавіча, падзялілася ўспамінамі, цікавымі эпізодамі, ўражаннямі ад сустрэч, размоў, поглядаў, творчасці таленавітага пісьменніка. Студэнты ў захапленні слухалі і з цікавасцю задавалі пытанні.

Кафедра лічыць неабходным правядзенне такога роду сустрэч у духоўна-патрыятычным выхаванні нашых студэнтаў.

 

                                               Кафедра замежных моў



Поделиться