Кафедра замежных моў на на 8 Сакавіка наведала спецыялізаваную школу-інтэрнат № 5 горада Гомеля
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Кафедра замежных моў на на 8 Сакавіка наведала спецыялізаваную школу-інтэрнат № 5 горада Гомеля

Так, выкладчык кафедры замежных моў Назаранка Л. В. з групай студэнтаў з сувенірамі, нумарамі мастацкай самадзейнасці накіравалася ў школу, каб павіншаваць выхавацелей, настаўнікаў і дзяцей з Міжнародным жаночым Днём. 

На сцэне іграла скрыпка (Даўлетаў Мердан, Л-235), Леановіч К. А. выступіў з ігрой на саксафоне, Тушынскі Д. Ю. (Л-235), Бульбянкова В. Ю. (Л-235), Коцур В. В. (Л-235) стварылі гумарыстычны настрой са сцэнкай “Кім жа мне стаць?”. Усе былі ў захапленні, добрым настроі – свята адбылося!

 Адміністрацыя школы-інтэрната № 5 выказала падзяку Назаранка Л. В., кожнаму студэнту за падтрымку, дапамогу ў паляпшэнні якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў нашым грамадстве.

     

Кафедра замежных моў таксама выражае падзяку выкладчыку Людміле Валер’еўне і студэнтам за ініцыятыўнасць, творчы падыход і таленты, якія парадавалі ўсіх у святочныя дні!

 

                                                                    Кафедра замежных моў



Поделиться