Як ты дорага мне, мая родная мова!..21 лютага Свята роднай мовы
Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта
Премия Правительства в области качества

Як ты дорага мне, мая родная мова!..21 лютага Свята роднай мовы

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае “мама”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

           

  “Родная мова” П. Панчанка

 

Мова… Мова родная… Матчына мова…. Так ласкава называем мы наш скарб, наш духоўны набытак. Гэта наша гісторыя, наша скарбонка культуры, яна захоўвае культурныя каштоўнасці. Мова – гэта магутны сродак, які пераўтварае людскую супольнасць у нацыю праз захаванне і перадачу культурнай спадчыны. Таму такім урачыстым і важным у культурным жыцці Беларусі выступае  21 лютага Свята роднай мовы.

Кафедра замежных моў адазвалася падзеямі ў гэты святочны дзень. Разам з усёй краінай студэнты груп 117, 118, 103, 104  некаторых іншых лячэбнага факультэта напісалі дыктоўку на беларускай мове.

           

Акрамя таго, група 118л, падтрымаўшы эстафету студэнтаў філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарына, арганізвала флэш-моб “Размаўляй са мной па-беларуску”, студэнты групы 117л прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Мая родная мова”.

Кафедра з задавальненнем адзначае імпэт, жаданне, эмацыянальнасць, добрыя веды і пранікнёнасць студэнтаў да гэтага свята!

Шануйце роднае слова! (Цётка) 

Кафедра замежных моў 



Поделиться